- акалечаць
- акалечаць
зак., разм.
Стать калекой.І акалечаў Міхал Стальмаховіч - от так сабе - без усялякай выдатнай справы. І на вайне не быў, і нічога вельмі важнага і страшнага за сваё жыццё не рабіў, ля машыны нідзе не стаяў, можна сказаць, усё гэта было - аж смех людзям сказаць - дома, у запечку. Чорны. Ды чуць (Вінцэсь) і не акалечаў, збіваючы гэтую атаву: паслізнулася наперад нага, а каса з маху так і збрыла носік бота, добра, што не даняла пальцаў. Жук.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.